Мінскае гарадское агенцтва абслугоўвання насельніцтва

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскае гарадское агенцтва абслугоўвання насельніцтва» створана 1 ліпеня 2013 г. у выніку рэарганізацыі шляхам вылучэння са складу камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» і зарэгістравана рашэннем Мінгарвыканкама ад 23.05.2013 г. № 1344. Форма ўласнасці - дзяржаўная (камунальная). Заснавальнікам Прадпрыемства з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Мэты дзейнасці Прадпрыемства:
  • аказанне паслуг па забеспячэнні дзейнасці арганізацый згодна прынцыпу «одно окно» па адміністрацыйных працэдурах, вядзенні электронных баз даных арганізацый і іншых паслуг, звязаных в гэтым;
  • кансультаванне грамадзян або юрыдычных асоб па пераліках дакументаў, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • забеспячэнне збору дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, не ўключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, пры дапамозе напраўлення запытаў аддаленага доступу да дзяржаўных рэгістраў, рэестраў, кадастраў, спісаў, каталогаў, баз і банкаў даных і другімі спосабамі;
  • інфармаванне грамадзян і (або) юрыдычных асоб: аб рэжыме работы арганізацый, часу прыёму грамадзян і парадку запісу на прыём да службовых асоб арганізацый; аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца арганізацыямі, разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб; па іншых пытаннях;
  • атрыманне прыбытку ў працэсе гаспадарчай дзейнасці;
  • аказанне другіх паслуг, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы ў сферы абслугоўвання насельніцтву ў адпаведнасці з заканадаўствам.